"Сёння наша хата пацехамi багата"

04.11.2021
Запрашаем на свята!

З дзяцінства чалавек павінен ганарыцца сваёй нацыянальнасцю, любіць свой дом, ведаць родную мову, цікавіцца культурай і гісторыяй свайго народа.У нашай установе вялікая ўвага надаецца маральна-патрыятычнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту.

Асаблівую эфектыўнасць у гэтым напрамку набываюць беларускія святы і забавы, арганізаваныя музычнымі кіраўнікамі для нашых выхаванцаў. На такіх мерапрыемствах для дзяцей даступныя і цікавыя казкі, прыказкі і прымаўкi, загадкі, лічылкі, песні, танцы, гульні. Усе гэтыя жанры выконваюць важныя маральна-адукацыйныя функцыі. Акрамя таго, выхаванцы маюць магчымасць не толькі ўбачыць прыгажосць беларускіх касцюмаў, звярнуць увагу на іх непаўторны арнамент, але і апрануць беларускія кашулі, спадніцы, камізэлькі. I гэта ім вельмі падабаецца!

На днях у старэйшай групе №1 адбылося беларускае свята «Сёння наша хата пацехамi багата», на якім хлопчыкi i дзяўчынкi прадэманстравалі веды роднай мовы, спявалі песні, забіяцкi танцавалі, весела гралі на музычных інструментах, удзельнічалі ў тэатральных пастаноўках па матывах беларускіх казак.

Мы думаем, вы з намі пагадзіцеся, што неабходна далучаць сваіх выхаванцаў да традыцый і культуры свайго народа, роднай мовы, выхоўваць павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш.