МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21.02.2022

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года. Разам з беларускім народам гэтае свята адзначаем і мы. Нашы выхаванцы з задавальненнем iмкнуцца пазнаваць родную мову, запамінаюць назвы прадметаў беларускага побыту, беларускага адзення, любяць чытаць казкі на беларускай мове, гуляць у беларускія гульні. І лічаць, што беларуская мова вельмі прыгожая! Кожны павінны ведаць сваю мову!