ЦУДОЎНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ СВЯТЫ

10.11.2022

На працягу тыдня ў нашым дзіцячым садку, у старэйшых групах, праходзілі цудоўныя беларускія святы: ”Бульба Фэст”, “Бульбiнка-беларусачка”, “Восеньскi кiрмаш”. Усе разам мы весела бавілі час: размаўлялі на роднай мове, спявалі песні,  гулялi ў беларускія гульні і гралі на музычных інструментах. Удзельнікі мерапрыемстваў убачылі выставы творчых работ: “Горад рамёстваў”, “Герб маёй сям'і”, “Восеньская маска”, “Дзіўная бульбачка”, створаныя юнакамі і іх бацькамі. На свята да гасцей прыйшлі бабуля Ганна, вясёлая Бульбінка, прыгажуня Восень, сяброўкі Васiлiна, Паўлiнка i Янiнка.

Нашы бацькі прынялі ўдзел у спаборніцтвах ”Знаўцы беларускай кухні” і даведаліся пра новыя стравы: ”Цыбрыкi”, “Кныш”, “Мядзведзь”, “Картоплянкi”.

І якое ж свята без пачастункаў! Хлапчукі і дзяўчынкі елі дранікі, пірагі з вішняй, абрыкосам, частаваліся смачнымі і духмянымі яблычкамі.

А якія прыгожыя былі нашы дзеці ў беларускім адзенні!